Здарэнне адбылося каля 16 гадзін 10 чэрвеня ў вёсцы Любкі Іжанскага сельсавета.


Са слоў 68-гадовага гаспадара, ён зайшоў у хлеў, уключыў святло, узяў патрэбную рэч і пайшоў да пчол. Святло не выключаў. Праз хвілін 10 убачыў, што хлеў гарыць усярэдзіне.

Сам пачаў тушыць, дапамагалі суседзі. Але патушыць не атрымалася, па прыездзе выратавальнікаў хлеў амаль цалкам згарэў. 

Гаспадар, дачнік з Маладзечна, пры тушэнні атрымаў апёкі твару першай-другой ступеняў. Яго даставілі ў бальніцу, аказалі дапамогу і адпусцілі.

Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. Пра гэта расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.