Закрыццё 16-га фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2016”, мабыць, стала адным з самых халодных за гісторыю фестываля. 

Вулічныя тэрмометры ў 22 гадзіны спыніліся на адзнацы +9 градусаў. І гэта 11 чэрвеня!

Прадаўцы мерзлі ў сваіх палатках, людзей не саграваў нават шашлык, столікі вулічных кафэ таксама былі пустыя. Аднак на канцэрт закрыцця людзі ўсё ж сцягваліся. Хто ў шапцы, у рукавіцах, у зімовай куртцы, а хто і наогул узяў з сабой плед. І, мяркуем, ні на хвіліну пра гэта не шкадаваў.

За кулісамі таксама было не горача. Вядучая закрыцця Марына Грыцук як толькі забягала за кулісы, адразу апранала на сваю шыкоўную сукенку цёплую куртку. 

Не разагрэлі гледачоў выступы ні “Чараўніц”, ні групы “Правакацыя”, ні Іны Афанасьевай, ні Пятра Елфімава. 

Алег Хаменка, саліст гурта “Палац”, прызнаўся, што пашкадаваў людзей, якія з цяжкасцю даставалі рукі з кішэняў, каб паапладзіраваць артыстам. 

Зразумела, што з нябеснай канцылярыяй асабліва не дамовішся, каб паспрыяла надвор’ю, але з сіноптыкамі, можа, трэба было ўсё ж параіцца, перад тым, як прызначаць дату фестывалю?

Гурт “Палац”.

Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч. 

Гурт “Правакацыя”.

Тэрмометр за кулісамі паказваў тэмпературу крыху вышэй за 10 градусаў.

Алёна Ланская са сваім прыхільнікам.

Пётр Елфімаў.