У вандроўцы прынялі ўдзел 15 медыкаў, некаторыя прыехалі сем’ямі. Удзельнікі былі з розных гарадоў краіны: Наваполацка, Мінска, Заслаўля, вёскі Бараўляны Мінскай вобласці і нават Даўгапілса (Латвія). Сярод іх доктар-кардыёлаг   Ванда Антылеўская, доктар-гігіеніст Міхаіл Міхалевіч з Маладзечна.

Маршрут праходзіў праз вёску Рымдзюны на Астравеччыне, вусце Ашмянкі, па Віліі, Малой Свіранцы. Усяго вандроўнікі пераадолелі каля 50 кіламетраў.

Падчас сплаву ўдзельнікі рабілі пешыя  пазнавальныя прагулкі па Астравеччыне: на бераг у вёскі Палесціна да рэшткаў маёнтка Котвіча, у аграгарадок Міхалішкі, у вёску Малыя Свіранкі.

Даведка “РГ”. Сяброўства ўдзельнікаў вандроўкі пачалося ў Мінскім медыцынскім інстытуце і доўжыцца ўжо больш за 35 гадоў. У студэнцкія гады медыкі рабілі пешыя, лыжныя,  горныя паходы па Каўказе, Алтаі, Туркменіі, горным Крыме, Карэліі, Хібінах, Карпатах. Цяпер, калі многія з іх сталі пенсіянерамі, выбралі лягчэйшы від турызму – сплаў па рацэ.