Падчас агляду месца здарэння следчыя раённага аддзела Следчага камітэта і абласнога апарату, а таксама эксперты і супрацоўнікі міліцыі выявілі ў жылым доме без прыкмет жыцця з бачнымі целавымі пашкоджаннямі трох раней судзімых мясцовых жыхароў – мужчыны, 1981 года нараджэння, яго бацькі, 1954 года нараджэння, і сужыцелькі апошняга, 1969 года нараджэння.

Жанчына, што паведамила пра здарэнне, шпіталізаваная ва ўстанову аховы здароўя з рэзанымі ранамі рукі і ногі. Пагрозы яе жыццю няма.

Падазроны, які знаходзіўся ва ўласным доме ў стане алкагольнага ап’янення,  затрыманы непасрэдна па ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

У ходзе допытаў і іншых следчых дзеянняў высветлілася, што мужчына забў 35-гадовага суседа на глебе рэўнасці. Двое іншых грамадзян былі пазбаўленыя жыцця пасля таго, як сталі сведкамі таго, што адбылося.

У ходзе правядзення пошукавых мерапрыемстваў следча-аператыўнай групай выяўлена прылада здзяйснення злачынства – нож.

Следчымі вывучаецца асоба падазронага. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся, месца працы не мае.

Вырашаецца пытанне заключэння яго пад варту. З улікам характару і цяжкасці злачынства ў дачыненні да фігуранта будзе праведзена судова-псіхіятрычная экспертыза для ўстанаўлення здольнасці ўсведамляць фактычны характар ​​і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў, несці адказнасць за зробленае.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Паводле інфармацыі з сайта Следчага камітэта