10 чэрвеня ў судзе Маладзечненскага раёну разгледзелі справу ўдзельнікаў мітынгу 14 мая, які прайшоў у Маладзечне ў абарону прадпрымальнікаў.

Лідара пратэстнага прадпрымальніцкага руху ў Беларусі, намесніка старшыні руху салідарнасці “Разам” Алеся Макаева аштрафавалі на 50 базавых велічынь (10,5 мільёнаў рублёў).

Старшыні барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Алесю Абрамовічу прысудзілі выплаціць штраф у памеры 40 базавых (8 мільёнаў 400 тысяч рублёў).

Каардынатара Мінскай абласной арганізацыі БХД Паўла Пракаповіча аштрафавалі на 30 базавых велічынь (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў).

Агульная сума штрафаў – 25,2 мільёны рублёў.

Падрабязней глядзіце ТУТ.

Паводле bchd.info.