Вочы яе зробленыя з фар, лапкі – з дроту, тулава – з глушыцеля. Усе дэталі ўзятыя ад матацыкла.

Зрабілі гэты арт-аб’ект вучні пятага класа: Яўген Казлоўскі, Стэфан Бабін пад кіраўніцтвам настаўніка Сяргея Рабчыка.

– У мастацкай школе ў красавіку праходзіў арт-тыдзень, – расказвае дырэктар дзіцячай мастацкай школы Наталля Трус. – Усе вучні прапаноўвалі свае праекты, пасля рэалізоўвалі іх. Усяго было каля 20 работ. Сярод прапанаваных была і страказа.

Наталля Трус заўважае, што напачатку вучні разам з настаўнікам шукалі дэталі, пасля збіралі іх у адну кампазіцыю. Адным з самых складаных працэсаў – зваркай элементаў – займаўся настаўнік.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.