Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму “Надзея ў Божай міласэрнасці” і будуць прысвечаны 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі, піша catholic.by.
1 ліпеня
- 13.00 – 17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM
- 17.00 – евангелізацыйная праграма
- 18.00 – cвятая Імша
- 20.00 – Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
- 20.30 – марыйныя Нешпары
- 21.30 – рахунак сумлення
- 22.30 – музычная пастаноўка на Год Міласэрнасці
- 23.30 – працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
- 24.00 – святая Імша
2 ліпеня
- 02.00 – моладзевая праграма ў палатачным гарадку
- 02.00 – святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду
- 04.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 05.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 06.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай
- 08.30 – святая Імша (на польскай мове)
- 10.00 – даклад з нагоды 25-годдзя Мітраполіі
- 11.00 – святая Імша з удзелам папскага легата кардынала Крыстафа Шонбарна.