У нядзелю, 12 чэрвеня, на сайце быў апублікаваны артыкул пра адметнасці кнігі “Беларускі эратычны фальклор”, каардынатарам якой з’яўляўся Глеб Лабадзенка.

Для тых, хто не набыў кнігу, мы прапанавалі некалькі загадак. Цяпер вы маеце магчымасць праверыць, ці правільнымі былі вашы адказы.

Нагадаем загадкі:

1. Вісіць, баўтаецца, каму нада – хапаецца.

2. Як тая дзірка называецца, куды жывое мяса ўкладаецца?

3. Красненькі, лысенькі, 12 сантыметраў ростам. Жонцы хваціць, а ўхажорцы мала.

4. Як у нашае малодкі загарэлася ўсяродкі, а ў малайца пацякло з канца.

5. Зверху чорна, унутры красна. Як усунеш, дык прэкрасна.

6. Дзявочае чарасло наакола абрасло, пасярэдзіне дзірачка.

7. Прыйшоў май і просіць: дай! А я дала, і паддала, і нагу падняла. І свярбіць, і шчакочацца, і яшчэ хочацца.

8. Прыйшоў нехта, усунуў нешта. Зрабіў рэч і пайшоў прэч.

9. Задраўшыся на бабу лезець.

10. Моршчысь, не моршчысь, усё роўна ўсуну.

Адказы:

1. Вядро.

2. Рукаў.

3. Савецкая дзесяцірублёвая купюра.

4. Самавар.

5. Галошы.

6. Вянок.

7. Венік.

8. Плуг.

9. Спадніца.

10. Бот, нага.