Даследчыкі зрабілі 12 буйных эксперыментаў, у якіх паўдзельнічалі 800 тысяч чалавек. Яны высветлілі, што ў людзей, якія кожны дзень з’ядалі 70 грамаў цэльнага збожжа, рызыка памерці ад любых захворванняў зніжалася на 22%, а ў выніку рака – на 20%.

І гэта яшчэ не ўсё, у людзей на 20% зніжалася рызыка смерці ў выніку сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Амерыканскія навукоўцы раяць усім пачынаць дзень з талеркі аўсянай кашы – 70-100 грамаў цэльнага збожжа. Стравы з аўсянкі – гэта яшчэ і павольныя вугляводы, якія даюць арганізму сілы на ўвесь дзень.

І наогул, аўсянку не любіць нельга, можна проста не ўмець яе гатаваць. Вельмі смачная каша будзе з чарніцамі, шакаладам, мёдам і нават сырам.

Паводле “Нашай Нівы”.