Вілейскі краязнаўчы музей з нагоды юбілею ладзіць выставу “Вілейка: ад павета да раёна. Да 70-годдзя ўтварэння Вілейскага раёна”.

На ёй будзе паказаны ўвесь шлях адміністрацыйна-тэрытарыяльных змен, якія адбываліся на гэтай зямлі пачынаючы з 18 стагоддзя і да нашых дзён.
Да ўвагі наведнікаў будуць карты раёна (павета) розных часоў, даўнейшыя фотаздымкі, унікальныя дакументы і рэчы. Асноўны акцэнт нададуць гісторыі раёна за апошнія 70 год.

Усіх ахвотных запрашаюць на адкрыццё 22 чэрвеня а 17 гадзіне ў выставачную залу імя Сілівановіча.

Даведка “РГ”. Сёлета Вілейскі раён святкуе 70 год з дня ўтварэння. Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 5.07. 1946 года Куранецкі раён Маладзечанскай вобласці быў перайменаваны ў Вілейскі раён з цэнтрам у Вілейцы.