17 чэрвеня. 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Яроменкі (1926 – 2000), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР.

1696 год. Памёр кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Ян III Сабескі.

18 чэрвеня

105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Шыдлоўскага (1911 – 2002), дзеяча самадзейнага мастацтва, педагога, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Нарадзіўся ў вёсцы Мінкі, цяпер Смаргонскі раён).

19 чэрвеня

Дзень медыцынскага работніка.

20 чэрвеня

50 гадоў з дня заснавання Маладзечанскага тэхнічнага вучылішча радыётэхнікі.

1566 год. Нарадзіўся Жыгімонт III Ваза (г. Грыпсхольм, Швецыя), вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1587-1632 гг.).

21 чэрвеня

275 гадоў з дня нараджэння Жана Эмануэля Жылібера (1741 – 1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга, анатама, заснавальніка каралеўскай медыцынскай акадэміі ў Гродне.

22 чэрвеня

75 гадоў з пачатку (1941) Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

75 гадоў з пачатку гераічнай абароны (1941) Брэсцкай крэпасці (працягвалася да канца ліпеня 1941 г.).

515 гадоў назад (1501) упершыню ў гістарычных крыніцах згадваецца Ганута Вілейскага раёна – уладанне князёў Гальшанскіх.

245 гадоў назад (1771) у Латыгалі на Вілейшчыне пабудаваная царква Мікалая Цудатворца. З’яўляецца помнікам драўлянай архітэктуры з элементамі барока.

240 гадоў назад у Багданаве, цяпер Вілейскі раён, нарадзіўся Казімір Контрым (1776 – 1836), вядомы публіцыст, вучоны-эканаміст і грамадскі дзеяч. Меў псеўданім Пятро з-пад Крэва.