Пасля 10 гадзін вечара 15 чэрвеня выратавальнікам паведамілі, што гарыць дом у вёсцы Ілья.

Вяскоўцы праязджалі на машыне і заўважылі дым з-пад даху дома. 

Людзі забеглі ў дом, вывелі адтуль 88-гадовую пенсіянерку – яна яшчэ не заўважыла, што на паддашку нешта гарыць. Выклікалі выратавальнікаў, сталі выносіць маёмасць і спрабавалі тушыць.

Па прыездзе выратавальнікаў дом гарэў адкрытым полымем. Яго патушылі. У выніку пажару людзі не пацярпелі. Але знішчаны дах, выгарала веранда і адзін пакой дома. Яшчэ адзін пакой закураны. 

Прычына пажару высвятляецца. Пра гэта расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.