Жанчыны маюць лішнюю вагу часцей, чым мужчыны. 30,4% прадстаўніц прыгожага полу назапасілі лішнія кілаграмы.
Мінская вобласць – лідар па колькасці жыхароў, якія маюць лішнюю вагу.
Па інфармацыі Сусветнай аховы здароўя, амаль два мільярды жыхароў планеты (крыху менш за 30%) маюць лішнюю вагу.
У Беларусі лішнія кілаграмы, па дадзеных Белстата, ёсць у 25,8%. Пры гэтым у 2011 годзе пры аналагічных даследаваннях лішняя вага была ў 21% беларусаў.
“Пышных” людзей менш сярод мужчын 16-19 гадоў (1,3% ад агульнай колькасці), больш за ўсё – сярод мужчын 45-64 гадоў (41,9%).
Самы грузны рэгіён Беларусі – Міншчына. Тут лішнюю вагу маюць 29,8% жыхароў. Самыя стройныя ў краіне – жыхары сталіцы. З іх толькі ў 22,7% ёсць праблемы з фігурай.
Расказалі sputnik.by ў Нацстаце.
Паводле sputnik.by.