Для жанчын, расчараваных у каханні, кінатэарт “Радзіма” прапануе расійскую камедыю “Аднакласніцы”.

Кампанія сябровак адправілася ў Сочы выдаваць адну з іх замуж. На жаль, жаніх здрадзіў дзяўчыне проста ў ноч перад урачыстасцю.

Але гэта не перакрэсліла планы нявесты выйсці заўтра замуж. І ў сябровак ёсць толькі адна ноч, каб знайсці новага жаніха.

Фота ovideo.ru.

Фота ovideo.ru.

Калі вас цікавяць больш дарослыя сем’і, то такую карціну вы ўбачыце ў іншай расійскай камедыі – “Сняданак у таты”.

Фота kinonews.ru

Фота kinonews.ru

10-гадовая дзяўчынка знаходзіць свайго тату, які зусім не рады сустрэчы.

Але персанажы адзін за другім разумеюць, што сям’я – гэта не месца прапіскі і не колькасць гадзін, якія вы праводзіце разам. Гэта сувязь, якую не знішчыць ні час, ні адлегласць.

фота uznew.com.

фота uznew.com.

Паказытаць нервы можна пад жахі “Закляцце”, а дынамічную карцінку вы ўбачыце ў баявіку “Дзень незалежнасці: Адраджэнне”.

Кіно Вілейкі

Наведнікам кінатэатра “Мір” варта звярнуць увагу на супергеройскую гісторыю Чарапашкііндзя 2” ці фільм, які скідае покрыва з магіі – “Ілюзія падману: Другі акт”.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары”.