Спартсмены спаборнічалі ў запуску мадэляў пяці класаў. Тут можна было ўбачыць мадэлі ракет са стужкай, з парашутам, ракетапланы, раташюты і мадэлі-копіі.

Абсалютна ўсё робіцца сваімі рукамі. Бярэцца нарыхтоўка, дрэва, папера і ў выніку атрымліваецца лятаючая мадэль. Мадэль патрабуе пэўных трэніровачных запускаў, якія адладжваюць якасць яе палёту.

Як і ў любым прафесійным спорце, у ракетамадэліраванні існуюць жорсткія патрабаванні і абмежаванні: даўжыня, дыяметр, вышыня палёту і нават шчыльнасць ракеты не павінны перавышаць прынятыя стандарты.

Каманда ракетамадэлістаў Вілейскага раёна заняла першае месца і стала ўладальнікам кубка. За каманду выступалі навучэнцы Нароцкай сярэдняй школы, якія займаюцца ў гуртку “Ракетамаделіраванне” Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (педагог Уладзімір Шапель). У асабістым заліку ў розных класах мадэляў два першыя месцы ў Аляксандра Міклуша. Другія месцы на рахунку Аляксандра ШышкоКірыла Мягкова, Уладзіслава Вераб’я.  Трэцяе месца заняў Арцём Варановіч.

Каманда авіямадэлістаў Вілейшчыны заняла трэцяе месца. У асабістым заліку ў класе мадэляў F-3-J навучэнец гуртка “Авіямадэліраванне”  Клім Севярын стаў трэцім. За наш раён таксама выступалі юныя авіямадэлісты: Іван Карзюк, Павел Сарока, Аляксей Усаценка.

Каманда авіямадэлістаў Вілейшчыны. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Каманда авіямадэлістаў Вілейшчыны. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Анатоль Прыц,

метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Барацьбу за Кубак працягне “Смаргонь”

Матчы 1/32 фіналу Кубка Беларусі па футболе прайшлі 11 чэрвеня. Апроч “Маладзечна-ДЮСШ-4”, у гэтай стадыі гулялі яшчэ тры каманды з рэгіёна.

Далей прайшла толькі “Смаргонь”, якая ў гасцях перамагла “Вікторыю” з Мар’інай Горкі 5:0. Галоўны трэнер “Смаргоні” Мікалай Рындзюк выйшаў на замену на 81-й хвіліне і паспеў забіць два галы.

“Забудова-Буд” з Чысці дома прайграла “Лідзе”  0:1. “Ашмяны” ў гасцях саступілі “Нёман-Агра” з лікам 1:2.

У 1/16 фіналу “Смаргонь” згуляе з мікашэвіцкім “Гранітам”. Матчы гэтай стадыі намечаны на 8-10 ліпеня.

Відэа fc-smorgon.by