18 чэрвеня, у суботу, ноччу чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-заходні,  ноччу моцны парывісты, днём парывісты.

Ноччу ад +13 да +19, днём ад +22 да +27, па паўднёвым усходзе да +29.

19 чэрвеня праважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Ноччу ад +10 да +17, днём ад +23 да +29.

20 чэрвеня з паўднёвага захаду Еўропы будуць перамяшчацца цёплыя атмасферныя франты, якія прынясуць спёку. Ноччу месцамі па паўднёвай частцы краіны, днём на большай частцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Днём у асобных раёнах моцныя дажджы.

Ноччу ад +13 да +20, днём ад +23 да +29, па поўдні ад +30 да +33, у паўночна-заходніх раёнах месцамі ад +20 да +22.

“Наша Ніва” паводле .