Вілейскі праект сацыяльнай арт-лабараторыі “Добрыя рэчы”, пра які расказвала “РГ”, 4 чэрвеня ўдзельнічаў у фінале сёмага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.

Стаў ён пераможцам у адной з намінацый – Міхаіла Чупрынскага з Мінскага хакерспейса.

–  Міхаіл абяцаў праекту інфармацыйную, кансультацыйную падтрымку. І, калі атрымаецца, садзейнічанне пры ўдзеле ў замежных кірмашах, – паведаміла адна з аўтараў праекта Святлана Паўлава.

Гран-пры конкурсу заваявала Майстэрня добрай справы Autism Inside Out. Прыз глядацкіх сімпатый – праект “Сцежкамi Мiколы Тарасюка-2016”.