У панядзелак, 20 чэрвеня, ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, перадае сайт pogoda.by.

Удзень пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с і град.

У паўднёвых раёнах краіны ўдзёнь максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+32.

У Мінску ўдзень 20 чэрвеня чакаецца навальніца, пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру.

“Наша ніва”.