З Настассяй мы размаўлялі ў маі, і вось некалькі адметных цытат прыгажуні.
1. Гэта вялікі гонар прадстаўляць на конкурсе невялікі горад. Гэта як доказ таго, што дзяўчаты з невялікіх гарадоў таксама таленавітыя і прыгожыя і могуць змагацца за тытул з мінчанкамі.
2. Паколькі я вучуся ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, то чытаю тое, што трэба рыхтаваць да экзаменаў. З апошняга “Партрэт Дорыяна Грэя” Оскара Уайльда і “Гонар і прадузятасць” Джэйн Осцін у арыгінале.
3. Тое, што танцамі займалася, вельмі дапамагае. Хутка цямлю. Цяпер змагаюся з няўпэўненасцю, якая з’яўляецца, калі трэба гаварыць у камеру. Вучуся быць сапраўднай. Цудоўна, што з намі працуе пазітыўная каманда.
Уганароўваюць маладзечанку. Фота belta.by.
Настасся Сарока. Фота nn.by.
5. Цяпер цэніцца ўнутраная прыгажосць. Адукацыя і самаадукацыя, інтэлігентнасць, выхаванасць, маральныя каштоўнасці. Тое, як дзяўчына сябе падае. Не магу сказаць, што ўвесь час сяджу на дыетах, але імкнуся харчавацца правільна, не злоўжываць салодкім, хаця часам вельмі хочацца. Фітнес – гэта толькі як падтрымка формы.
Схуднеласцю сёння нікога не здзівіш. А вось прыгожым целам здзівіць можна.
6. Конкурс – гэта яшчэ адзін крок, які дапаможа перамагчы ўсе страхі і комплексы, якія ёсць амаль у кожнага чалавека. Будзем ісці толькі наперад!
Размову цалкам чытайце тут: Удзельніца “Міс Беларусь” з Маладзечна: Схуднеласцю сёння нікога не здзівіш. А вось прыгожым целам здзівіць можна.