Цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча разам з “Рэгіянальнай газетай” і курсамі беларускай мовы “Мова нанова” абвяшчае конкурс “Адкрый для сябе беларускую кнігу ”.
Мы запрашаем вас цягам трох месяцаў, ад 10 чэрвеня да 31 жніўня, завітаць на абанемент цэнтральнай бібліятэкі і браць для чытання беларускія кнігі ці часопісы.
Лепшых кнігалюбаў чакаюць каштоўныя падарункі.
Пераможцаў конкурсу вызначае журы з прадстаўнікоў бібліятэкі, курсаў “Мова нанова” і “РГ”. Будуць тры прызавыя месцы.
Пераможцамі стануць удзельнікі, якія прачыталі найбольшую колькасць беларускамоўных друкаваных кніг і часопісаў.
Чытачоў кніг на замежных мовах чакаюць падарункі
Супрацоўнікі залы літаратуры на замежных мовах цэнтральнай раённай бібліятэкі праводзяць конкурс “Лета з кнігай”.
Школьнікі, якія хочуць павысіць свой узровень ведання замежных моў, могуць усё лета чытаць кнігі на англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і польскай мовах.
Для кожнага чытача завядуць спецыяльны фармуляр. За пяць прачытаных кніг школьнікаў чакае прыз.
У канцы лета падвядуць вынікі конкурсу і абяруць самых актыўных чытачоў. Яны атрымаюць падарункі на ўрачыстым свяце кнігі на пачатку верасня.