У дні святкавання галоўнага свята Расіі ў Маскве, маладзечанскі спявак Віталь Качаткоў падарыў сваю новую песню “Калыханка каханай” Уладзіміру Вольфавічу Жырыноўскаму.
Вядомы і любімы народам палітык загадаў Віталю і далей заставацца лірыкам, спяваць пра каханне да рускіх і беларускіх жанчын, пра любоў да рускай і беларускай прыроды.
Уладзімір Вольфавіч пажадаў Віталю Качаткову пісаць больш песень пра Радзіму.
Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў Віталь Качаткоў.