Для беларусаў момант сонцастаяння прыйдзецца на 21 чэрвеня ў 01:34. У гэты момант Сонца будзе знаходзіцца на максімальнай вуглавой адлегласці ад нябеснага экватара. Гэта ноч стане самай кароткай у годзе.

Дзень 20 чэрвеня стане самым доўгім у годзе: ад усходу да заходу Сонца пройдзе 16 гадзін 57 хвілін.

Цікава, што самая кароткая ноч упершыню за доўгі час супадзе з поўняй. У гэтым месяцы пік поўні выпаў на 20 чэрвеня ў 14:03 – усяго на 11 гадзін раней за момант сонцастаяння.

У мінулы раз такое супадзенне адбылося трыццаць гадоў таму, у 1986 годзе. Тады поўня і раўнадзенства разышліся на 11 гадзін. Яшчэ больш дакладная сустрэча адбылася ў 1967-м – розніца склала менш за тры гадзіны. Наступная поўня з раўнадзенствам выпадае на адны суткі толькі праз 46 гадоў – 21 чэрвеня 2062 года.

Чэрвеньскую поўню часта называюць”клубнічнай”, або “сунічнай” з-за таго, што ў гэтым месяцы пачынаюць збіраць такія ягады. Таксама чэрвеньскую поўню называюць ружовай, або мядовай. Сам месяцавы дыск гэтай ноччу свой колер не зменіць.

Калі з-за пахмурнага надвор’я ўбачыць Месяц на небе ў вас не атрымаецца, за рэдкай падзеяй можна будзе назіраць онлайн на сайцепраекта Slooh.

42.tut.by.