Трэці Міжнародны адкрыты форум “Гарадок і яго суседзі: традыцыя, культура і памяць аб трагедыі” прысвечаны 75-м угодкам пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства адбудзецца ў сераду, 22 чэрвеня. Пачатак у 11 гадзін.
На ўрачыстасці будзе выстава-продаж і майстар-класы.
Арганізатары мерапрыемства – суполка “Сябры Гарадка” ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”, Гарадоцкі савет дэпутатаў і выканаўчы камітэт, Гістарычная майстэрня Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау, Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак, міжнародны фонд “Узаемаразуменне”.
На адкрытым форуме збяруцца прадстаўнікі навуковых і культурных устаноў Маладзечанскага раёна, гістарычная майстэрня, грамадскія аб’яднанні ветэранаў вайны і былых вязняў нацызму, гісторыкі, мастакі, спецыялісты музейнай і архіўнай справы.
Праграма сустрэчы ў Гарадку
10:00 – 10:45 – заезд удзельнікаў, рэгістрацыя, кава-паўза (Гарадоцкі Дом культуры),
11:00 – мітынг (пляцоўка каля помніка землякам),
11:05 – слова прадстаўніка Маладзечанскага райвыканкама,
11:10 – слова амбасадара Ізраіля,
11:15 – слова амбасадара Польшчы,
11:20 – слова амбасадара Германіі,
11:25 – слова ўдзельніка вайны,
11:30 – ускладанне кветак,
11:35 – пасадка Алеі памяці каля памятнага знака загінулым яўрэям Гарадка,
11:50 – адкрыццё Знака памятных месцаў Гарадка,
11.55 – выступленне хору былых вязняў нацызму “Лёсы”,
12:05 – фота на памяць удзельнікаў форуму,
12:10 – палявая кухня,
Фота gwminsk.com.
12:30 – кінаклуб “Гісторыя, культура, памяць пра трагедыю” (Гарадоцкі Дом культуры),
12:35 – слова Беатрыс Петцольд, прадстаўніка адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау,
12:40 – прагляд дакументальнага фільма “Захавальнікі памяці” – слова прадюсара фільма Юрыя Ігрушы, дыскусія,
13:20 – прагляд дакументальнага фільма “Леанід Левін: вайна і каханне” – слова Галіны Левінай, намесніцы старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак, дыскусія,
14:00 – прагляд дакументальнага фільма “Трагедыя Трасцянца” – слова Антаніны Чумаковай, намесніцы дырэктара Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, дыскусія,
14:40 – прагляд дакументальнага фільма “Твары Гарадка 30-х” – слова Кузьмы Козака – кандыдата гістарычных навук, дацэнта БДУ, дыскусія,
15:30 – фуршэт у Гарадоцкай школе мастацтваў,
16:00 – канцэртная праграма з удзелам прадстаўнікоў Гарадка, Маладзечна, Мінска (Гарадоцкая школа мастацтваў),
17:00 – завяршэнне.