Ад 21 да 24 чэрвеня Маладзечанская транспартная міліцыя праводзіць спецыяльнае мерапрыемства “Пасажыр”.
Каб не стаць ахвярай злачынства, выконвайце простыя правілы:
– каштоўныя рэчы трымайце пры сабе,
– не пакідайце іх без нагляду,
– не перадавайце незнаёмым,
– не давайце незнаёмым мабільны тэлефон,
– не спіце ў цягніках і залах чакання, асабліва калі маеце пры сабе грошы ці каштоўныя рэчы,
– не варта дэманстраваць, куды вы кладзіце мабільны тэлефон або грошы,
– на банкаўскай карце не пазначайце пін-код,
– калі выходзіце з цягніка, звярніце ўвагу, ці прыхапілі вы ўсе свае рэчы,
– у цягніку і на вакзале не варта слухаць музыку праз навушнікі,
– не піце спіртныя напоі на чыгунцы.
Будзьце пільныя, прымайце меры ўласнай і маёмаснай бяспекі.