24 чэрвеня на базе Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага пачынае работу VI Міжнародны сімпозіум па праблемах выразання з паперы “Мастацкае выразанне: формы і колер”.

Сімпозіум прысвечаны памяці знакамітых майстроў Беларусі Вячаслава Дубінкі і Вікторыі Чырвонцавай. Менавіта яны аднымі з першых на Беларусі пачалі займацца адраджэннем старажытнага майстэрства выцінанкі.

Навукова-практычны форум такога ўзроўню ўпершыню адбываецца на Беларусі. Удзел у ім бяруць майстры з розных куткоў Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі.

У пасяджэннях педагагічнай і гісторыка-рэгіянальных секцый госці і ўдзельнікі сімпозіума пазнаёмяцца з дакладамі, якія адлюструюць развіццё майстэрства выцінанкі.

Фота facebook.com.

Фота facebook.com.

Працы Лізаветы Чырвонцавай.

Падчас работы сімпозіума можна будзе наведаць наступныя выставы выцінанак:

  • часовая выстава ўдзельнікаў сімпозіума і выстава “Маладзечанская школа выцінанкі” (выставачная зала музкаледжа, адкрыццё 24 чэрвеня ў 17:00);
  • выстава выцінаншчыка Вячаслава Дубінкі (Палац культуры, адкрыццё 26 чэрвеня ў 11:00);
  • выстава “Пялёсткі памяці”, прысвечаная памяці народнага майстра Рэспублікі Беларусь Вікторыі Чырвонцавай (Мінскі абласны краязнаўчы музей, адкрыццё 26 чэрвеня ў 12:00);

Напрыканцы сімпозіуму прапануем паўдзельнічаць у майстар-класах па выразанні з паперы (26 чэрвеня, ад 14:30, выставачная зала музычнага каледжа імя Агінскага).

Шчыра запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца народнай культурай.