Падчас прамовы яна расказала пра важнасць культуры, беларускай мовы і неабходнасці падтрымкі маладых спецыялістаў.

Яе прамова прагучала па-беларуску.

Даведка “РГ”. Святлана Сарока – член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар Палаца культуры ў Маладзечне. Яна выбраная членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання ад Валожынскага, Маладзечанскага і Стаўбцоўскага раёнаў.