У нядзелю, 19 чэрвеня, здарылася аварыя каля 14 гадзін.

26-гадовы кіроўца “Опеля-Амегі” ехаў па вуліцы Партызанскай у бок вуліцы 1 Мая. Ён наехаў на раварыста, што выехаў з другараднай дарогі.

У выніку здарэння 45-гадовы раварыст з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыю.

Дзяржаўтаінспектарам вядома, што пацярпелы быў нецвярозы.