– Перанясуць. Але калі, пра тэрміны пакуль гаварыць рана, – адказала Святлана Хрусталёва, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Маладзечанскага райвыканкама.
Калгасны рынак размесціцца ў гандлёвым цэнтры “Спадарожнік”.
Адной з прычын адтэрміноўкі з’яўляецца тое, што цяпер цяжка сказаць пра тэрміны, у якія ў гандлёвым цэнтры “Спадарожнік” завершыцца рэканструкцыя.
– Пра тое, што наспела неабходнасць прыбіраць з цэнтра горада рынак, мы гаварылі даўно, – кажа Святлана Хрусталёва. – Сёлета бюджэтам выдзеленыя грошы на карэкціроўку генеральнага плана горада. У сённяшнім плане на месцы рынку прадугледжаны адзін гандлёвы аб’ект, але паколькі гандлёвых аб’ектаў у нас і так “мама, не гаруй”, то мы спадзяёмся, што ў “Мінскграмадзянпраекце” нам дазволяць унесці карэкціроўку, і на месцы рынку вырасце жылы дом, дзе на першым паверсе будуць і магазіны, і цырульні.
Акрамя пераносу рынку, у змененым генплане горада прадугледжаныя і іншыя пытанні і магчымасці развіцця горада.