20 чэрвеня ў службу “101” паступіла паведамленне аб тым, што гарыць хлеў у вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна.

Пазней высветлілася, што двое сяброў  8 і 9 гадоў, узялі запалкі, трохі бензіну і накіраваліся да суседскага хлява. Там падпалілі намочанае бензінам рыззё, паклалі яго на салому і пайшлі ў дом гуляць у камп’ютарныя гульні. Дым і полымя ўбачыла маці аднаго з хлопчыкаў, а суседзі выклікалі пажарных.

Агнём знішчаныя маёмасць і дах гаспадарчай пабудовы, свойскую жывёлу, якая знаходзілася ў хляве, удалося выратаваць.

Верагодней за ўсё, юныя падпальшчыкі цяпер будуць пастаўленыя на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, а бацькам прыйдзецца не толькі растлумачыць дзецям наступствы гульняў з агнём, але і кампенсаваць матэрыяльную шкоду, нанесеную суседу.

Паводле mchs.gov.by