Свята народнай культуры і рамяства адзначаць сёлета ў суботу, 25 чэрвеня.

Пра гэта паведамілі ў мядзельскім раённым арганізацыйна-метадычным цэнтры.

Пачатак мерапрыемства а 10 гадзіне.

Гасцей чакаюць майстры традыцыйных рамёстваў з розных куткоў Беларусі.

Святочны настрой умацуюць музыкі: ансамблі “Радаўніца” і “Правінцыя” з Мядзельшчыны, народны хор “Жыцень” з Мінска і іншыя.

Даведка “РГ”

Сядзібна-паркавы комплекс Хамінскіх і Старжынскіх. Знаходзіцца на тэрыторыі вёскі Камарова на Мядзельшчыне. Захавалася частка парка, пабудовы. Сёння на яго тэрыторыі знаходзіцца Свірскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй, а таксама Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова”.