Раніца 24 чэрвеня пачалася са стрэсу як мінімум для 11 работнікаў  “Маладзечнамэблі”.

У пятніцу баланс рахунку на картках у некаторых раптам стаў са знакам мінус.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў адзін з работнікаў мэблевай фабрыкі.

– У некаторых знік мільён, паўтара. У маёй калегі цяпер на картцы адмоўная сума. У некаторых знікла аж пяць мільёнаў.

У некаторых работнікаў фабрыкі 24 чэрвеня баланс рахунку стаў адмоўным

У некаторых работнікаў фабрыкі 24 чэрвеня баланс рахунку стаў адмоўным

“Маладзечнамэбля” абслугоўваецца “БПБ – ашчадбанкам”.

У Маладзечанскім кантакт-цэнтры патлумачылі, што пра праблему яны ведаюць:

– Тэхнічны збой здарыўся па ўсёй краіне. У дадзены момант ідзе разбіральніцтва, што стала прычынай гэтаму.

Усе грошы вернуцца людзям у самыя кароткія тэрміны. На жаль, калі менавіта – праз паўгадзіны або праз некалькі дзён, мы пакуль адказаць не можам.

Наш кантактны цэнтр працуе, туды можна званіць і ўдакладняць. Нумар кантактнага цэнтра – 148. Як толькі нам што-небудзь стане вядома, мы абавязкова дадзім ведаць пра гэта нашым кліентам.