Чым цікавіцца моладзь у Маладзечне? Якія магчымасці ёсць ў горадзе для грамадскай актыўнасці? Які патэнцыял маюць моладзевыя ініцыятывы і як эфектыўна яго выкарыстаць? Што можа аб’яднаць розныя моладзевыя ініцыятывы і як будаваць сумесную працу?

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх цікаўных да сумеснага абмеркавання і пошуку крэатыўных ідэй падчас ток-шоу “Маладзечна для моладзі?!“.

Сваім досведам падзеляцца госці ток-шоу:

Уладзімер Булаўскі, стваральнік культурніцкай прасторы “Vitebsk4me”, менеджар культуры, рэгіянальны каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” (Віцебск);

– Марына Валасковіч, псіхолаг, кіраўнік моладзевага клуба творчасці «Дыялог +», арганізатар фэстывалю творчых ініцыятыў “Час жыць!” (Маладзечна);

– Аляксандр Лазараў, тэхнічны дырэктар “Цэнтра гарадскіх ініцыятываў” (Магілёў);

– Наталля Халанская, дырэктар тайм-клуба “13:87”, куратар старт-ап школы, сацыяльны прадпрымальнік і грамадская актывістка (Бабруйск);

– Вольга Трубач, педагог, журналістка, арганізатар гарадскіх гульняў у малых гарадах Беларусі “Тутэйшыя квэсты”, каардынатар гісторыка-этнаграфічнага клуба “Кола”.

Мадэратар – Наталля Тур, журналістка і вядучая курсаў “Мова Нанова”(Маладзечна).

Падзея адбудзецца 29 чэрвеня ў адукацыйным цэнтр “Адкрытая прастора” (Маладзечна, вул. Валынца, 12Б). Пачатак сустрэчы ў 18:00

Уваход вольны!

Даведкі : (80297121803 (Святлана Чакушка).

spchakushka@gmail.comrazam@budzma.org