Маладзечанскі і Вілейскі кінатэатры прапануюць твор адной з найлепшых сучасных студый па стварэнні мультфільмаў – “Піксар”. На гэты раз гледачы убачаць гісторыю “У пошуках Доры”. І як усе гісторыі студыі, гэтая будзе захапляць вас мастацкімі задумамі, натхняючым пасылам і кранальнымі герояммі.
Уявіце сабе рыбку, якая плавае па акіяне з пэўнай мэтай, а праз нейкі час раптам мэту забывае.
Галоўны персанаж – сіняя рыбка-хірург, якая пакутуе на правалы ў памяці. Яна вельмі імкнецца пазбавіцца ад недахопу і знайсці сям’ю.
Фота teleprogramma.pro.
Пры гэтым мы бачым глыбейшы ўзровень тэмы – шукаючы праўду пра сваякоў, Доры хоча лепш зразумець сябе. У гэтым і ёсць двухсэнсоўнасць назвы мультфільма.
Карціна пра падводных жыхароў незвычайна атмасферная, насычаная прыемным гумарам, які проста не заканчваецца. І пры гэтым распавядае пра такія каштоўнасці, размоваў аб якіх ні для каго не бывае многа: сяброўства, сямейная гісторыя, самапазнанне. Яна падштурхоўвае тых, хто і без правалаў у памяці забывае свае мэты, паказваючы шчырую асалоду ад таго, калі чалавек нанова знаходзіць сябе.
Гэта густоўны і годны мультфільм, які для любога гледача застанецца адным з самых прыемных успамінаў гэтага лета.
Фота teleprogramma.pro.
Кіно Маладзечна
Для маладзечанскіх гледачоў прапануюць таксама баявік пра крымінальных фокуснікаў “Ілюзія падману”, адрыўную расійскую камедыю “Аднакласніцы”, гісторыю па дзяўчынку, што знайшла бацьку ў 10 год “Сняданак у таты”, і баявік “Дзень незалежнасці: Адраджэнне”.
Фота ovideo.ru.
Кіно Вілейкі
Кінатэатр “Мір” прапануе спартыўную драму “Чэмпіёны: хутчэй, вышэй, мацней”.
Фота film.ru.
Гісторыю пра былога злодзея, які выпадкова стаў настаўнікам “Заліковы прэпад” і трылер “Закляцце 2”.
Фота kino.otzyv.ru.
Фота film.ru.
Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары” на нашым сайце rh.by.