Ці ехаць у Мадрыд і Барселону адпачываць з дзецьмі? Колькі трэба ўзяць з сабой? Што варта наведаць у гэтых гарадах? Здзейснім завочнае падарожжа ў далёкую Іспанію з маладзечанкай Ірынай Сяліцкай.

Жанчына паехала ў Іспанію ў канцы красавіка і была там да па­чатку мая.

Білеты на самалёт набывала загадзя, адпраўлялася з Вільні. Так атрымалася танней, чым з Мінска. Білет туды каштаваў 35 долараў (672 тысячы рублёў), назад 65 долараў (1 248 900 рублёў). Цэны на валюту ўзятыя паводле Нацбанка на 1 мая.

– У Мадрыдзе добра зэканоміла на жыллі – жыла ў сяброўкі, – расказвае Ірына Сяліцкая. – Яна навучыла мяне разнастайным хітрасцям жыцця ў Мадрыдзе, напрыклад, якім транспартам лепш карыстацца, у якіх кавярнях паесці танней. А вось у Барселоне прыйшлося наймаць гатэль.

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Вечарам у дамах не гарыць святло – усе ў кавярнях

Першае ўражанне ад Мадрыда ў маладзечанкі – гэта адчуванне бруду.

– На вуліцах, у параўнанні з Маладзечнам, няма чысціні. У кавярнях людзі астаткі ежы могуць кідаць прама на падлогу, вытруцца сурвэткай – і таксама на падлогу, – расказвае Ірына. – Першы час гэта было не вельмі прыемна. Пасля сяброўка расказала, што па сурвэтках на падлозе іспанцы могуць ацаніць добрая кавярня ці, наадварот, не трэба сюды заходзіць.

Вечарам кавярні яшчэ больш ажываюць – на кубачак кавы  іспанцы не шкадуюць грошай. Амаль ні ў адным доме не гарыць святло – усе ў кавярнях.

Жыццё ў Іспаніі дарагое

Маладзечанка адзначае, што адпачынак у Іспаніі дарагаваты. Напрыклад, кубачак кавы ці чаю каштуе 2-3 еўра (43 900 – 65 800 рублёў), праезд на аўтобусе – 1,5-2 еўра (32 – 43 тысячы рублёў). Касметыка таксама дарагая: крэм ад загару – 12 еўра (263 тысячы рублёў), дэзадарант – 4 еўра (87 тысяч рублёў). І гэта цана за не вельмі дарагую касметыку.

Маладзечанка адзначае, што адпачынак у Іспаніі дарагаваты, напрыклад, кубачак кавы ці чаю каштуе 2-3 еўра.Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Маладзечанка адзначае, што адпачынак у Іспаніі дарагаваты, напрыклад, кубачак кавы ці чаю каштуе 2-3 еўра.Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

– Сяброўка расказвала, што камунальныя плацяжы ў Іспаніі дарагія, – дзеліцца Ірына. – За трохпакаёвую кватэру ў месяц выходзіць 500 еўра (10 мільёнаў 900 тысяч рублёў), 150 еўра зацягвае халодная вада (3 мільёны 287 тысяч рублёў). Таму ёй іспанцы карыстаюцца вельмі беражліва: душ прымаюць пад тонкімі струменьчыкамі, зубы чысцяць толькі са шклянкай.

Але трохпакаёвыя ква­тэры ў Іспаніі такія, як беларускія чатырохпакаёвыя, гасціная не лічыцца за асобны пакой.

Нятанныя ў Іспаніі і сувеніры, магніцікі каштуюць 1,5–3 еўра (32 800 рублёў – 65 800 рублёў), кубак з выявай футбольнай каманды – 8 еўра (175 400 рублёў).

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Па адзенні не зразумееш, дзе бедны, дзе багаты

А вось адзенне наадварот таннае – ад 3 да 10 еўра (65 800 – 219 тысяч рублёў).

– Іспанцы непатрабавальныя да знешняга выгляду, – дзеліцца назіраннямі Ірына. – Як я зразумела, пэўнага дрэс-коду ў іх няма.  Таму адрозніць, перад табой багаты чалавек ці чалавек сярэдняга дастатку, вельмі цяжка. Былі на ўрачыстасці ў дарагім рэстаране, многія госці былі ў падрапаных джынсах. Хаця ў нашай краіне ў такія месцы ходзяць па-іншаму – жанчыны ў сукенках, мужчыны ў сарочках. Напэўна, па гэтай прычыне адзенне там таннае.

А вось сярод жанчын і дзяўчат цяпер модныя калготкі са стрэлкай. Іх надзяваюць як пад дзелавы касцюм, так і пад звычайную сукенку. У Беларусі гэта многім падалося б вульгарным.

– У жанчын вельмі яркі макіяж: чырвоныя вусны, і без таго чорныя бровы яны падводзяць чорным алоўкам, – расказвае Ірына. – Бабулькі там зусім іншага кшталту – яны выхо­дзяць на вуліцу, як на свята: з накручанымі валасамі, макіяжам. Раніцай яны робяць зарадку, вечарам ходзяць гуляць, на танцы.

Гледзячы на іх жыццярадаснасць і яркасць, Ірыне захацелася стаць больш заўважнай, таму набыла чырвоную памаду, хаця такой у жыцці не фарбавала вусны.

У Мадрыд і Барселону не паехала б з дзецьмі

– Мадрыд і Барселона – гэта найлепшыя месцы, каб узбагаціцца культурна, – зазначае Ірына. – А вось ехаць адпачываць сюды з дзецьмі я не раіла б.

Па-першае, адпачыць і расслабіцца там даволі складана. Іспанцы вельмі надакучліва прапануюць набыць разнастайныя рэчы. Па-другое, многія актыўна спрабуюць загаварыць, не атрымліваецца – пераходзяць на міміку, жэсты. Па-трэцяе, ёсць шмат людзей нетрадыцыйнай арыентацыі. Ірына адзначае, што ёй было б нялёгка растлумачыць дзецям, чаму, напрыклад, дзядзі хо­дзяць за ручкі, абдымаюцца.

Дзе адпачыць культурна

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

1. Музей Прада ў Мадрыдзе.

Нароўні з Луўрам і Эрмітажам музей лічыцца буйнейшым у свеце. У музеі сабрана вялікая калекцыя іспанскага жывапісу, шэдэўры італьянскіх, фламандскіх, галандскіх майстроў. Цяпер у музеі звыш шасці тысяч палотнаў, больш за 400 скульптур і вырабаў ювелірнага майстэрства.

– Асноўнае адчуванне ад наведвання музея – мурашкі, якія доўга бегалі па скуры, – усхваляваная Ірына. – Мяне як фатографа ўразіла, наколькі тонка мастакі перадавалі ў карцінах святлацень. Цяпер не ўсе фатографы могуць гэта зрабіць, а тут пэн­дзлем. Для мяне гэта вялікі досвед. Хаця ў музеі не дазвалялі фатаграфаваць, мне ўдалося зрабіць некалькі каштоўных фотаздымкаў.

Музей Ірына разам з сяброўкай наведалі бясплатна. Менавіта так увайсці можна было за дзве гадзіны да закрыцця, аднак жанчыны га­дзіну адстаялі ў чарзе.

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

2. Музей архітэктара Гаўдзі.

У ім можна пабачыць асабістыя рэчы Антоніа Гаўдзі, калекцыю мэблі. Там знаходзяцца палотны вядомых жывапісцаў Міро і Пікаса.

У час архітэктара многія не разумелі яго творчасці, не бачылі сэнсу ў яго работах. А вось знатныя людзі замаўлялі ў майстра будаўніцтва дамоў, галоў­най умовай было, каб работы не паўтараліся.

Уваход унутр каштуе каля 15 еўра (каля 328 тысяч рублёў).

3. Храм святога сямейства ў Барселоне.

Праект яго зрабіў Антоніа Гаўдзі. Па рашэнні ініцыятараў будаўніцтва храма павінна фінансавацца за кошт ахвяраванняў прыхаджан, гэта і з’яўляецца прычынай доўгага будаўніцтва.

– І цяпер у храме стаіць вежавы кран, – расказвае Ірына. – Цяжка ўявіць, як тэхніку ўдасца вывезці адтуль. Але цесната адчуваецца звонку, а не знутры – пры храме няма плошчы, адразу пачынаюцца жылыя дамы.  Месца мала нават для таго, каб сфатаграфавацца.

Цікавыя назіранні пра Іспанію Ірыны Сяліцкай

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

1. Іспанскі нацыянальны далікатэс – хамон – можна набыць у разнастайным выгля­дзе.

2. Па смаку алівак можна зразумець іх цану: салёныя – самыя танныя.

Фота isikulkas.com.

Фота isikulkas.com.

3.  Няшмат іспанцаў ведаюць англійскую мову, толькі паліцэйскія. Аднак цяжкасцяў у зносінах няма – іспанцы кантактуюць пры дапамозе мімікі, жэстаў.

4. На вуліцах лётаюць папугаі разам з галубамі.

На вуліцах лётаюць папугаі разам з галубамі. Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

На вуліцах лётаюць папугаі разам з галубамі. Фота забяспечана Ірынай Сяліцкай.

5. На вуліцах няма бардзюраў, таму цяжка зарыентавацца – ­ідзеш па тратуары ці гэта ўжо праезная частка.

6. Шматпавярховыя дамы знаходзяцца вельмі блізка адзін каля аднаго. Затое кожны дом – культурная скарбніца: у пад’ездах вінтавыя лесвіцы, мармуровая падлога, невялічкія ліфты.

7. На тэрмометры +19, але адчуваецца як беларускія 25. На сонцы можна згарэць.

8. Крадзяжы ў Іспаніі – распаўсюджаная з’ява, таму і ў гатэлях, і ў грамадскіх месцах папярэджваюць быць асцярожнымі.