28 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы, удзень у асобных раёнах град. Вецер паўночны, паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах месцамі шквалісты.
29 чэрвеня пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
30 чэрвеня ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
28 чэрвеня |
ад +12 да +17, па паўднёвым усходзе ад +18 да +20 |
ад +20 па поўначы да +28 па поўдні |
29 чэрвеня |
ад +12 да +19 |
ад +22 да +29 |
30 чэрвеня |
ад +12 да +18 |
ад +25 да +30, па паўднёвым захадзе да +32 |
“Наша Ніва” паводле pogoda.by.