Асноўнай прычынай іх узнікнення, як правіла, з’яўляецца чалавечы фактар.

На ліквідацыю названых пажараў затрачваюцца значныя бюджэтныя сродкі. Бо няма нічога больш небяспечнага для жывой прыроды, чым агонь. Праўда, у народзе трывала ўкараніўся міф пра спрыяльныя ўздзеянні выпальванняў на навакольнае асяроддзе.

На самай справе палы знішчаюць глебавую ўрадлівасць, парушаюць натуральную прыродную раўнавагу.

Акрамя таго, пры пажарах у атмасферу выдзяляецца вялікая колькасць атрутнага дыму, а спадарожная палам практыка спальвання смецця, у прыватнасці, пластыка (напрыклад, ПВХ) з’яўляецца прамой крыніцай траплення ў паветра небяспечных стойкіх арганічных забруджвальнікаў.

Гэтыя рэчывы валодаюць надзвычай высокай таксічнасцю і ўздзейнічаюць на імунную сістэму чалавека. Асабліва гэта небяспечна для здароўя дзяцей. Правядзенне выпальванняў часта прыводзіць да ўзгарання тарфянікаў і лясных насаджэнняў.

У 2015 годзе ў экасістэмах адбылося 8126 пажараў на агульнай плошчы 8758,4 га. Выратавальнікі ліквідавалі 1019 лясных пажараў, 967 ўзгаранняў тарфянікаў. Зафіксавана 6140 выпадкаў гарэння травы і кустоў.

У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у артыкул 15.29. “Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках” прапісана тое, што за палы на тарфяніках прадугледжаныя штрафы:

1. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды, –  пагражае папярэджаннем або накладаннем штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь.

2. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу або тарфянікаў, – цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці пяці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Адначасова паведамляем, што за парушэнні нормаў і правілаў пажарнай бяспекі прадугледжаная як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.

Маладзечанскі ГРАНС яшчэ раз нагадвае:

– На тэрыторыі аб’екта забараняецца разводзіць вогнішчы і спальваць смецце;

– На тэрыторыі базы адпачынку, дачнага кааператыва, садаводчага таварыства, прысядзібнай тэрыторыі жылога дома дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для размяшчэння палаючага вугалю (мангала, барбекю, грылю і аналагічных) пры ўмове:

• прыняцця мер па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі;

• пастаяннага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка і да т.п.). Пасля заканчэння падрыхтоўкі ежы падпаленыя матэрыялы павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення;

• размяшчэння вогнішчаў на адлегласці не менш: 10 м ад будынкаў (збудаванняў), 20 м ад лясных масіваў, 30 м ад ськірдаў сена і саломы;

• размяшчэння спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў (збудаванняў).