У “Іслач” Аляксандр Алумона перайшоў у 2014 годзе.

У гэтым сезоне нападаючы правёў за “ваўкоў” 12 матчаў, забіў 5 галоў.

У мінулым сезоне Аляксандр стаў лепшым бамбардзірам першай лігі і дапамог заваяваць нам пуцёўку ў вышэйшы дывізіён. За ўвесь час у камандзе забіў 28 галоў.

Пакуль футбольны клуб “Ислач” дзякуе Аляксандру за супрацоўніцтва і жадае далейшых поспехаў у кар’еры, мы глядзім фота з матча супраць “Дынама” (Мінск), у якім Аляксандр і забіў свой пяты гол за сезон.