Шэраг банкаў абяцае запоўніць банкаматы новымі ўзорамі грошай ужо ў пятніцу, 1 ліпеня.

Інфармацыя аб паступленні новай валюты будзе абнаўляцца на афіцыйным сайце вашага банка.

“Банк БелВЭБ” плануе 1 ліпеня загрузіць новымі купюрамі наступныя банкаматы:

  • у Маладзечне на плошчы Цэнтральнай, 3, на вуліцы Хмяльніцкага каля рынку, па Вялікім Гасцінцы, 143-б, вуліцах Віленскай, 10, Грамадоўскай, 8, Скарыны, 16.
  • у Астраўцы па вуліцы Валадарскага, 62-а і вуліцы Ленінскай, 14.

“БПС банк”:

  • у Маладзечне па вуліцы Партызанскай, 6
  • у Астраўцы па вуліцы Маркса, 1.

Белінвестбанк”:

  • у Маладзечне па Вялікім Гасцінцы, 143, па вуліцы Скарыны, 12-а і Прытыцкага, 27.

Белаграпрамбанк”:

  • у Валожыне па вуліцы Савецкай, 62.
  • у Вілейцы па вуліцы 17 Верасня, 32.
  • у Мядзеле па вуліцы Савецкай, 6.
  • у Астраўцы па вуліцы Валадарскага, 2.
  • у Ашмянах па вуліцы Савецкай, 99.
  • у Смаргоні па вуліцы Савецкай, 25.

Беларусбанк” плануе загрузіць новымі грашыма ўсе свае банкаматы за першыя суткі дэнамінацыі. У кожным банкамаце абавязкова будуць 5-рублёвыя купюры. А наміналам 200 і 500 рублёў загружаць у банкаматы не плануюць. Банкаматы не будуць выдаваць манеты.

Фота news.tut.by.

Фота news.tut.by.

Ад 1 ліпеня ў Беларусі ўводзяцца новыя грашовыя знакі ўзору 2009 года. Акрамя таго, мяняецца код беларускай валюты з BYR на BYN.

Ад 1 ліпеня да 31 снежня банкноты ўзору 2000 года разам з банкнотамі і манетамі ўзору 2009 года будуць ў паралельным абарачэнні. Абодва варыянты абавязковыя да прыёму пры ўсіх відах плацяжоў.

На працягу наступных пяці гадоў – да 31 снежня 2021 года банкноты ўзору 2000 года можна будзе абмяняць у банках без камісій і абмежаванняў.

За перыяд суверэннасці Беларусі гэта трэцяя дэнамінацыя, і самая маштабная – у 10 000 разоў.

У 2000 годзе адбылася дэнамінацыя ў 1 000 разоў, а ў 1994 – у 10 разоў.