У гарадскім парку Вілейкі 1 ліпеня пройдзе фестываль моладзевых субкультур “Энергія маладосці” і адкрыццё скейт-парку.
Праграма фестывалю
Цэнтральная плошча
11:30 – 12:00 – флэшмоб з мыльнымі бурбалкамі (шэсце ад фантана да скейт-парку).
Гарадскі парк з 12.00 да 01.00
12:00 – 12:15 – урачыстае адкрыццё скейт-парку.
12:15 – 13:00 – канцэрт Сашы Нэма.
13:00 –17:00 – паказальныя выступленні і спаборніцтвы па скейтбордынгу, ВМХ і ўзнагароджанне пераможцаў;
13:00 – 15:00 – паказальныя выступленні і спаборніцтвы па воркаўту, узнагароджанне лепшых;
танцавальная зона:
13:00 – 17:00 – фестываль фарбаў з удзелам дыджэя з Мінска, хіп-хоп марафон
15:00 – 17:00 – велаквэст “Мой горад”, майстар-клас па скандынаўскай хадзе, фітагарбата ад ГА “ЗОВіК”;
18:00 – 22:00 – забаўляльная праграма з удзелам вядучых са сталіцы Алены Сацюк і Дзяніса Клясунова, артыстаў Андрэя Тарасава, Івана Клешчанкі, групы ЧэДэ, кавер-гуртоў “Wild horses” і “ТрыВІА”;
22:00 – 23:30 – рок-канцэрт з удзелам гуртоў “Белая Варона” (Вілейка), “PREVAIL” (Маладзечна), “Pequot” (Мінск-Вілейка), “Элемент» (Вілейка-Маладзечна), “MEANDR” (Смаргонь), “16plus” (Чэрвень), “KRNDSHS” (Мінск), “Cotton Buds” (Докшыцы) і іншых.
23:30 – 01:00 – дыскатэка “Не сакрэт”.
У парку будуць працаваць зоны гандлю, атракцыёнаў, а таксама:
зона гульняў: гарадкі, фрызбі, бадмінтон і іншае;
арт-зона: фотасушка, аэраграфіі, арт-грузавік;
дзіцячая зона: цацкі, кнігі, забавы, творчасць з аніматарамі;
тэатральная зона: вулічныя тэатры.