Аднак, прызнаюцца самі прадаўцы, як выдаваць здачу імі,  пакуль не ведаюць.

– Ды я баюся гэтых грошай, – узрушаная адна прадавачка. – Сёння яшчэ няшмат людзей разлічваюцца новымі грашмі. А вось заўтра іх дакладна стане больш. І людзі будуць хвалявацца, каб правільна далі рэшту, і прадаўцы, каб правільна падлічыць. Спрэчак будзе многа.

Прадаўцы прадуктаў прызнаюцца, што было б лягчэй, каб з людзьмі, якія задзейнічаныя ў гандлі, правялі практычныя заняткі, навучылі, як карыстацца імі.

– Гэта б дапамагло больш спакойна ставіцца да сітуацыі, – расказвае прадпрымальніца. – А то як бачым новыя грошы, адразу млосна становіцца.

Калі вам далі рэшту новымі грашмі альбо вы змаглі іх зняць з банкамата, паведамляйце пра гэта ў рэдакцыю. Расказвайце, як вам прыходзілася разлічвацца імі. Таксама дасылайце фотаздымкі.