2 ліпеня, у суботу,  чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы слабы, пры навальніцах парывісты. Ноччу ад +16 да +22, днём ад +27 да +32, па поўдні да +34.

3 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град.

Ноччу ад +15 да +22, днём ад +21 да +28, па ўсходзе ад +29 да +34.

4 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах моцныя дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +9 да +16, па ўсходзе ад +17 да +20. Днём ад +19 да +26.

“Наша Ніва” паводле