Фестываль моладзевых субкультур “Энергія маладосці” прайшоў у гарадскім парку Вілейкі 1 ліпеня.
Урачыста адкрылі скейт-парк, які пабудавалі на месцы колішняй танпляцоўкі. Выступіў спявак Саша Нэма, прайшлі паказальныя выступленні і спаборніцтвы па скейтбордынгу і на роварах ВМХ.
Адкрыццё скейт-парку.
На канцэрце Сашы Нэма.
Спаборніцтвы па скейтбордынгу
Побач паказвалі майстэрства і спаборнічалі аматары воркаўту — як хлопцы, так і дзяўчаты.
Паказальныя выступленні па воркаўту. Фота Алеся Высоцкага.
Паўсюдна хадзілі абсыпаныя фарбамі Холі юныя віляйчане — на свяце праходзіў фестываль HoliDance. Яшчэ наведнікаў чакалі забаўляльная праграма і велаквэст, майстар-клас па скандынаўскай хадзе, рок-канцэрт і розныя забавы.
Фота Алеся Высоцкага.
Ініцыятарам правядзення фестывалю стала грамадскае аб’яднанне па ўстойлівым развіцці Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК”.