Здарэнне адбылося 2 ліпеня а чацвёртай гадзіне ночы ў вёсцы Міхалішкі Астравецкага раёна. 

48-гадовы кіроўца “Форда” вёз дамоў сына з сябрам, якія выпівалі дапазна.  На закругленні дарогі ўлева (быццам пры раз’ездзе з грузавіком) кіроўца памыліўся ў выбары хуткасці і з’ехаў у кювет.

Кіроўца і пасажыр на пярэднім сядзенні атрымалі ўшыбы і драпіны. 23-гадовы сын кіроўцы, які ехаў ззаду, не прышпіліўся рамянём бяспекі, атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Пра здарэнне распавёў старэйшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Паводле “Вячэрняга Гродна”.