У чацвер, 7 ліпеня, нарэшце адбудзецца доўгачаканы матч дзявятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

“Іслач” на маладзечанскім стадыёне прымае “БАТЭ”.

Матч пераносіўся з-за таго, што многія гульцы з БАТЭ былі выкліканыя ў нацыянальную зборную Беларусі.

Букмекеры, вядома, прагназуюць перамогу фаварыту сезона – гасцям з Барысава.

Паглядзім, што змогуць супрацьпаставіць “ваўкі” у чацвер у 18.30 на гарадскім стадыёне.