Гісторыя маладзечанца кранула многіх, але дапамагчы яму мы не паспелі.

Пра трагічную навіну паведаміла на сваёй старонцы каханая Ігара Настасся:

“Учора, 8 ліпеня, маё жыццё замерла і спынілася, як і навошта цяпер жыць – я не ведаю… Майго самага лепшага і каханага Ігара не стала, майго самага харошага, добрага, любячага, маёй палавіначкі… Усе ведаюць, што я так пішу не таму, што яго не стала, ён такі быў на самой справе.

Не хопіць ніякіх слоў, каб апісаць, што я зараз адчуваю. Ён абяцаў паправіцца. Мы так стараліся і спадзяваліся, але не змаглі.

Мы цяпер у Германіі, прыехалі на лячэнне, але не паспелі нічога зрабіць. Адзінае – ён тут не пакутаваў, як гэта магло быць у Беларусі, дактары яму дапамаглі тут, абязболілі. У гэты момант я была з ім.

З панядзелка 11 ліпеня толькі пачнецца арганізацыя транспарціроўкі, не ўсё так хутка з гэтым. Пахаванне будзе ў Маладзечне. Калі – напішу пазней”.

Сваякі дзякуюць усім, хто дапамагаў Ігару.

У чэрвені маладому чалавеку стала лепш, і ён паехаў на лячэнне.

Ігару паставілі дыягназ рака скуры ў 24 гады.

Ігар – выпускнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, маладзечанскай гімназіі №7.

Рэдакцыя шчыра спачувае родным і блізкім Ігара.

Ігар са сваёй каханай Настассяй. Фота vk.com.

Ігар са сваёй каханай Настассяй. Фота vk.com.