Арганізатары абяцаюць, што за два дні ўдзельнікі навучацца:
– Як правільна апранацца, што неабходна мець пры сабе для пошукаў у лясным масіве.
– Арыентавацца з дапамогай компаса ў лесе.
– Вядзенне перамоў з УКХ радыёстанцыяй, і што такое штаб ляснога пошуку.
– Як правільна перасоўвацца ў пошукавым ланцугу, што трэба ўлічваць і на што звяртаць увагу пры пошуку ў лясным масіве.
– Як аказаць першую дапамогу, транспартаваць і выводзіць знойдзеных людзей з лесу.
Пры сабе ўдзельнікам неабходна мець:
1. Намёт, спальнік (калі з начлегам)
2. Адзенне па надвор’і, цёплая вопратка на вечар.
3. Галаўны ўбор (абавязковы), зручны абутак для хады па лесе, дажджавік і камплект сухога адзення.
4. Компас, ліхтарык, свісток (калі маецца), святлоадбівальныя камізэлькі, эластычны бінт, марлевы бінт.
5. Запалкі, сродак ад камароў, сурвэткі.
6. Аптэчка першай дапамогі (+ прэпараты для сябе).
7. Камплект посуду.
8. Прадукты для сумеснага сілкавання:
– Макароны (рожкі), тушонка мясная, кансервы, чай, кава, вада, хлеб, батон;
– Шашлык (для вячэрняга вогнішча).
9. Прадукты хуткага прыгатавання (Ролтан, супы, кашы хуткага прыгатавання і г.д.).
10. Астатнія прадукты на сваё меркаванне.
Жадаючым прыняць удзел у вучэннях трэба патэлефанаваць па нумары: 8 (029) 973-45-48, каб арганізатары змаглі падлічыць колькасць удзельнікаў і ўдакладніць месца правядзення вучэнняў.