Не ведаем, радавацца нам, ці не, але ў нашай вялікай рэдакцыйнай сям’і папаўненне. 

Нехта, карыстаючыся дрэнным надвор’ем і тым, што ў двары каля рэдакцыі жыве яшчэ адна каціная сям’я, падкінуў нам гэтае шэрае дзіва.

Яно (эксперты прызналі, што гэта хлопчык), енчыла ў калідоры рэдакцыі і не давала працаваць да таго часу, пакуль добры журналіст не выдзеліў яму скрыню для чарнавікоў.

Кацяня цяпер мурчыць, як трактар “Беларус” і вельмі хоча дамоў. 

Харошыя нашы чытачы, знайдзіце ў сваім доме ці кватэры куточак для гэтага клубочка. Хай яму заўсёды будзе цёпленька.

Забраць кацяня можна па адрасе: Вялікі Гасцінец, 68-а. Або патэлефануйце, даставім куды заўгодна: (80176) 76-96-67, (8029) 277-1-666.