Падвялі папярэднія вынікі прыёму дакументаў у ВНУ на бюджэтную форму навучання. Інфармацыю размясцілі на сайце ведамства.

У топе найбольш запатрабаваных:

  • “Акцёрскае мастацтва” ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў – 13,4 чалавека на месца,
  • “Дызайн (камунікатыўны)” у Беларускім дзяржаўным універсітэце – 17,0,
  • “Электразабеспячэнне” ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце – 11,2.
  • “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” ў Полацкім дзяржаўным універсітэце – 8,4,
  • “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” у Беларуска-Расійскім універсітэце – 9,1,
  • “Псіхалогія” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя Максіма Танка – 6,9.

Прыём дакументаў ад абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі на дзённай бюджэтнай форме завяршыўся 14 ліпеня. Цяпер прыёмныя камісіі праводзяць аналіз.

Залічэнне на бюджэт завершыцца 24 ліпеня (у сілавыя ВНУ – 22 ліпеня, у творчыя – 28 ліпеня).

Амаль палова абітурыентаў БДУ паступала з балам больш за 300

У гэтым годзе дакументы на бюджэт у БДУ падалі 3 585 абітурыентаў, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта. Амаль палова – выпускнікі гімназій і ліцэяў. А ў 47%, што ўдзельнічалі ў агульным конкурсе, сярэдні бал быў вышэй за 300.

Фота kievvlast.com.ua.

Фота kievvlast.com.ua.

Усяго ва ўніверсітэт залічаць на бясплатную форму навучання 2 207 чалавек. Сярод абітурыентаў гэтага года 100 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў, у тым ліку сем лаўрэатаў спецыяльных фондаў прэзідэнта.

Яшчэ 700 паступаючых у БДУ скончылі школу з медалём або ССНУ з чырвоным дыпломам. 63 медалісты і пераможцы алімпіяд будуць залічаны без экзаменаў на педагагічныя спецыяльнасці.

Сярод спецыяльнасцяў, на якія ўніверсітэт праводзіў ўнутраны конкурс, самымі папулярнымі сталі:

дызайн – ад 3 да 17,2 чалавек на месца ў залежнасці ад кірунку; правазнаўства (на скарочаную форму) – 2,2 чалавека на месца; руская і славянская філалогія – 1,8 чалавека на месца; журналістыка і літаратурная праца – 1,7 чалавек на месца.

НН” паводле БелТА, .