У гэтым годзе самымі запатрабаванымі сталі дзве спецыяльнасці, абедзве звязаныя з творчасцю. За месца на “Камунікатыўны дызайн” у БДУ канкуравалі 17 чалавек. Конкурс на спецыяльнасць “Акцёрскае мастацтва” ў БДАМ склаў 13,4 чалавека на месца.

Назіралася канкурэнцыя і на тэхнічных спецыяльнасцях: “Электразабеспячэнне” ў БНТУ (11,2 чалавека на месца), “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” ў ПДУ (8,4 чалавека на месца), “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” у Беларуска-Расійскім універсітэце (9,1 чалавека на месца).

Акрамя таго, традыцыйна вельмі папулярнымі сталі спецыяльнасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій у БДУІР і БДУ, а таксама “Міжнароднае права” ў Белдзяржуніверсітэце. Гэтая спецыяльнасць лідзіруе таксама па прахадным бале. Для паступлення неабходна набраць 385 балаў з 400.

Сярод астатніх спецыяльнасцяў “для выдатнікаў  – “Сучасныя замежныя мовы (пераклад) (кітайская мова)” у МДЛУ (377 балаў), “Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання” ў БДУІР (373 балы), “Сучасныя замежныя мовы (пераклад) (англійская мова )”  – 371, “Прыкладная інфарматыка (праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм)” у БДУ (363 балы) і іншыя.

Ад 15 ліпеня ў Беларусі пачаліся ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. У “сілавых” ВНУ яны скончацца 18 ліпеня, у “творчых”  – 24 ліпеня. Залічэнне на бюджэт у першай катэгорыі ўстановаў адукацыі пройдзе да 22 ліпеня, у другі – да 28 ліпеня.

Наша ніва” паводле tut.by.