Кіроўца зламанага аўтамабіля ад душы дзякуе міліцыянерам за дапамогу.

Здарэнне адбылося 19 ліпеня каля 20 гадзін. Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Астравецкага РАУС, інспектары ДПС капітан міліцыі Мінкевіч Ю.С. і старэйшы лейтэнант міліцыі Доўкша А.Ф. падчас дзяжурства на другім кіламетры аўтадарогі Малі-Кавалі знайшлі няспраўны аўтамабіль “Фольксваген Гольф”.

Машыну па дарозе штурхалі два чалавекі. Супрацоўнікі ДАІ адразу спыніліся і сталі высвятляць, што ж здарылася. Аказалася, што “Фольксваген Гольф” жыхара вёскі Лазоўка Астравецкага раёна раптам заглух і больш рухавік не запускаўся.

Міліцыянеры паспрабавалі дапамагчы завесці аўтамабіль, але не атрымалася. У сувязі гэтым, супрацоўнікі ДАІ вырашылі адбуксаваць няспраўную машыну на СТА ў Астравец.

Дарэчы, грамадзянін па дапамогу не звяртаўся.

Фота uvd.grodno.by.

Фота uvd.grodno.by.

Uvd.grodno.by.